Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:21 ]  Міністры Эўразьвязу не дамовіліся пра Калінінград


БРУСЭЛЬ. Міністры замежных справаў 15 краінаў Эўрапейскага зьвязу сёньня ня здолелі дамовіцца аб умовах транзыту расейскіх грамадзянаў паміж Калінінградзкай вобласьцю і асноўнай часткай Расеі пасьля пашырэньня Эўразьвязу. Прадстаўнікі Эўразьвязу кажуць, што міністры пагадзіліся ў асноўным, але засталіся разыходжаньні ў дэталях. Раней Эўракамісія прапаноўвала, каб тыя расейцы, якім давядзецца часта падарожнічаць, маглі атрымаць адмысловы шматразовы дазвол на праезд праз Літву і Польшчу. Чакаецца, што гэтыя дзьве краіны разам з шэрагам іншых далучацца да Эўразьвязу ў 2004 годзе. Эўракамісія таксама прапанавала, каб пасьля пашырэньня Эўразьвязу было разгледжана пытаньне аб адмысловых хуткасных цягніках праз Літву, якія дазволілі б бязьізавы транзыт. Расея, аднак, не пагадзілася з прапановамі Эўракамісіі. Цяпер чакаецца, што Эўразьвяз ухваліць агульную пазыцыю датычна Калінінграду на саміце ў Брусэлі напрыканцы кастрычніку.
XS
SM
MD
LG