Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:46 ]  ЗША, у разе патрэбы, будуць дзейнічаць супраць Іраку самастойна


КРАЎФАРД (штат Тэхас ЗША). Сёньня прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш заявіў, што кангрэс ЗША ідзе наперад у справе прыняцьця рэзалюцыі, якая дазволіць ужываць сілу супраць Іраку, калі той ня выканае патрабаваньняў ААН. У прыватнасьці Буш сказаў: “Сябры Кангрэсу ад абедзьвюх палітычных партыяў, зь якімі я сустракаўся ў гэтым тыдні, адданыя ідэі лідарства Амэрыкі на карысьць ўсіх народаў. Рэзалюцыя, якую мы рыхтуем, будзе інструмэнтам гэтага лідарства. Я задаволены атмасфэрай, у якой кангрэсмэны разглядаюць гэтую жыцьцёва важную справу. Мы ідзем наперад, мы блізкія да пагадненьня і хутка будзем гаварыць адзіным голасам”. Буш таксама сказаў, што рэзалюцыя кангрэсу мусіць паказаць, што ЗША, у разе патрэбы, будуць дзейнічаць самастойна.
XS
SM
MD
LG