БАГДАД. Ірак ня будзе выконваць ніякіх дадатковых умоваў правядзеньня міжнародных ваенных інспэкцыяў на сваёй тэрыторыі. Сёньня пра гэта заявіў журналістам віцэ-прэзыдэнт Іраку Таха Ясін Рамадан. Апрача гэтага ён катэгарычна адрынуў меркаваньні пра кантакты ірацкага кіраўніцтва з тэрарыстычнай арганізацыяй “Аль-Кайда”. ЗША і Вялікая Брытанія заклікаюць Раду Бясьпекі ААН прыняць новую рэзалюцыю ў справе Іраку, якая мае на ўвазе ўжываньне сілы супраць Багдаду, калі той у сямідзённы тэрмін не забясьпечыць неабмежаваны доступ інспэктараў на ўсе ваенныя аб’екты. Праект рэзалюцыі таксама прадугледжвае 30-дзённы тэрмін у які Ірак абавязаны абвесьціць пра ёсе свае праграмы стварэньня зброі масавага зьнішчэньня. Учора ў Багдадзе міністар замежных справаў Іраку Наджы Сабры запэўніў кангрэсмэнаў ЗША, што Ірак будзе супрацоўнічаць з інспэктарамі ААН у справе ўзбраеньняў.