Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:10 ]  Парлямант Харватыі дыскутуе пра выдачу Бобэтко


ЗАГРЭБ. Сёньня адбываецца адмысловае паседжаньне парляманту Харватыі, дзе абмяркоўваецца супрацоўніцтва з ААН у справе выдачы былога кіраўніка харвацкай арміі генерала Янкі Бобэтко Гаагскаму Трыбуналу. Шмат дэпутатаў выказаліся супраць выдачы генерала, заявіўшы, што гэта з’яўляецца парушэньнем канстытуцыі. Парляманцкая камісія ў справах канстытуцыі ўчора падтрымала рашэньне ўраду не выдаваць Бобэтко. Між тым прэзыдэнт Харватыі Стрыпэ Мэсіч заклікаў урад краіны супрацоўнічаць з Гаагскім трыбуналам. Шмат для каго ў Харватыі Янка Бобэтко з’яўляецца нацыянальным героем, за ягоныя ўчынкі ў часе вайны з сэрбскімі сэпаратыстамі. Аднак ААНаўскі трыбунал абвінавачвае яго ў забойстве прынамсі 100 сэрбаў у 1993 годзе.
XS
SM
MD
LG