КІЕЎ. Прадстаўнікі апазыцыі пакінулі сёньня сэсію украінскага парляманту, забялякаваўшы такім чынам ягоную працу. Апазыцыянэры з Сацыялістычнай і Камуністычнай партыяў, а таксама блёку Юліі Цімашэнка, будуць байкатаваць паседжаньні парляманту, пакуль у парадак дня ня будуць уключаныя пытаньні пра карупцыю і сацыяльныя праблемы ў краіне, а таксама пакуль дэпутаты ня звернуць увагі на заклікі да адстаўкі Леаніда Кучмы.
Апазыцыя мае 217 месцаў у парляманце з 450-ці.
Паводле ўкраінскай Канстытуцыі, калі паседжаньні ня будуць адбывацца цягам месяцу, прэзыдэнт мае права распусьціць парлямант.