Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:15 ]  Украінскія ўлады абявргаюць інфармацыю пра продаж "Кальчугі" у Ірак


КІЕЎ. Прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма паведаміў сёньня ў Кіеве,што падасьць доказы таго, што не ўхваляў продажу радарнай сістэмы "Кальчуга" ў Ірак. Між тым міністар замежных справаў Украіны Анатоль Зленка паведаміў сёньня, у часе сутрэчы з сябрамі рады Бясьпекі ААН, што абвінавачаньні ў тым, што ўкраінская зброя пастаўоляецца ў Ірак безпадстаўныя. (Зленка) "Украіна адкрытая для кансультацыяў і супрацоўніцтва са сьледзтвам, каб запэўніць усіх, што Кіеў падпарадкоўваецца ўсім санкцыіям Рады бясьпекі ААН супраціь Іраку і ніколі не пастаўляў зброю ў гэтую краіну".
XS
SM
MD
LG