Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:11 ]  У Інгушэціі ідуць жорсткія баі чачэнцаў з расейскім войскам


УЛАДЗІКАЎКАЗ. Найбольш вялікія за апошні год баі паміж расейскім войскам і чачэнскімі незалежнікамі распачаліся ў Паўднёвай Інгушэціі. Паводле расейскіх вайскоўцаў, каля 200 чачэнскіх ваяўнікоў згуртаваліся каля вёскі Галашкі ды спрабуюць прарвацца з Паўночнай Асеціі ў Чачню праз Інгушэцію. Паведамляецца, што чачэнцы зьбілі расейскі гэлікоптар МІ-24, забіўшы двух пілётаў. Паводле расейскіх вайскоўцаў, 11 расейскіх жаўнераў забітыя і 17 параненыя, а сярод чачэнцаў загінулі каля 100 чалавек. Чачэнцы ж паведамляюць, што забітыя 7 іхных ваяўнікоў і яшчэ 5 зьніклі.
XS
SM
MD
LG