Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:10 ]  Амэрыканскія і брытанскія самалёты заатакавалі радарную ўстаноўку у Іраку


ВАШЫНГТОН. Афіцыйныя прадстаўнікі міністрэрства абароны ЗША падцьвердзілі, што ўчора ў начы ў паўночным Іраку былі нанесеныя два бомбавыя ўдары ў адказ на страляніну па самалётах. Ірацкае тэлебачаньне паведаміла, што амэрыканскія і брытанскія самалёты збамбавалі радар цывільнага міжнароднага лётнішча Басра, ды пашкодзілі будынак тэрміналу. Міністэрства абароны ЗША заяўляе, што заатакаваная радарная ўстаноўка ніяк не была цывільным аб’ектам. Амэрыканскія адмыслоўцы кажуць, што апошнім часам Ірак перасоўвае вайсковыя сістэмы да цывільных аб’ектаў, такіх, як мячэты ці шпіталі.
XS
SM
MD
LG