Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:01 ]  Уладзімір Пуцін лічыць, што няма патрэбы ў новай рэзалюцыі ААН у справе Іраку


МАСКВА. Прэзідэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў сёньня, што няма патрэбы ў новай рэзалюцыі Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў у справе Іраку. Паводле Пуціна, Расея выступае за вырашэньне канфлікту вакол Іраку дыпляматычнымі сродкамі на падставе існуючых рэзалюцыяў Рады бясьпекі ААН. Між тым Прэзыдэнт ЗША Джорж Буш заявіў сёньня, што ірацкі ўрад узначальвае “небясьпечны і брутальны чалавек”, якога трэба спыніць перад ужываньнем зброі масавага зьнішчэньня. “Кожны дзень можа быць днём, калі ірацкі рэжым перадасьць сібірскую язву ці атамную зброю тэрарыстам. Мы адмаўляемся жыць у будучыні страху”, - сказаў Буш.
XS
SM
MD
LG