Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:27 ]  Прэм'ер Італіі падтрымаў ЗША у іхных высілках накіраваных на разбраеньне Іраку


ЦН 40. РЫМ: Прэм’ер Італіі Бэрлюсконі заявіў, што ягоная краіна падтрымлівае ваенныя і дыпляматычныя высілкі ЗША накіраваныя на разбраеньне Іраку. Выступаючы ў парляменце краіны прэм’ер сказаў, што ААН павінна прыняць новую рэзалюцыі ў справе Іраку, невыкананьне якой дасьць падставу для ўжываньня сілы супраць Багдаду. Сёньня, дзяржа-сакратар ЗША Колін Паўэл заявіў кампаніі BBC, што найлепшым спосабам разбраеньня Іраку зьяўляецца зьмена кіраўніцтва краіны. Ён не сказаў, ці Гусэйну было-б дазволена застацца пры ўладзе, калі ён выканае рэзалюцыі ААН у справе магчымага авалоданьня хімічнай, біялягічнай і ядзернай зброяй. Паводле міністра замежных справаў Велікабрытаніі Джэка Строў’а, адхіленьне Саддама ад ўлады пажадае, але асноўнай мэтай зьяўляецца разбраеньне Іраку.
XS
SM
MD
LG