КІЕЎ. Каля 50 дэпутатаў украінскага парляманту ад апазыцыі увайшлі ў будынак адміністрацыі прэзыдэнта Украіны ды абвясьцілі галадоўку, патрабуючы сустрэчы Леанідам Кучмам. Дэпутаты заявілі, што ня пойдуць, пакуль прэзідэнт не пагодзіцца на сустрэчу. Паводле агенцтва Ройтэрс, Леанід Кучма адмовіўся ад сустрэчы ды заявіў, што ня бачыць канструктыўных патрабаваньняў ад апазыцыі.