(Варшава) Міністар абароны ЗША Доналд Расфілд заявіў, што ён ня сустрэнецца зь міністрам абароны Нямеччыны Петэрам Струкам падчас двухдённай сустрэчы міністраў НАТО ў Варшаве – нават калі ад Струка будзе такая просьба. Белы Дом ухіліўлся ад віншаваньняў канцлера Нямеччыны Герхарда Шродэра і ягонай кааліцыі на выбарах, прадаставіўшы гэта дзяржаўнаму дэпартамэнту. Прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі сказаў сёньня пасьля тэлефоннай размовы з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам, што Буш быў вельмі раззлаваны выказваньнем міністра юстыцыі Нямеччын Герты Дойблер-Гмелін, якая параўнала тактыку Буша ў в адносінах Іраку з тактыкай Адольфа Гітлера.
Раней канцлер Нямеччыны Гэргард Шродэр заявіў, што пасьля перамогі на выбарах ён ня зьменіць сваёй пазыцыі адносна вайны зь Іракам. Шродэр выступае супраць якіх бы то ні было ваенных апэрацыяў супраць Іраку і заявіў, што Нямеччына ня будзе дапамагаць у гэтым нават калі вайсковую акцыю падтрымае ААН