Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:17 ]  Пуцін і Аліеў падпісалі двухбаковае пагадненьне ад дэмаркацыі мяжы на Касьпійскім Моры


(МАСКВА) Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін і прэзыдэнт Азйрбайджану Гейдар Аліеў падпісалі сёньня ў Маскве пагадненьне аб дэмаркацыі мяжы на Касьпійскім Моры. Гейдар Аліеў назваў гэтае пагадненьне вельмі важным. Пяць прыкасьпійскіх дзяржаваў – Казахстан, Туркменістан, Іран, Азэрбайджан і Расея дагэтуль не маглі дамовіцца аб дэлімітацыі межаў. Напярэдадні маскоўскай сустрэчы Іран зноў паўтарыў, што ён супраць усялякіх двухбаковых пагадненьняў. Тэгеран настойвае, што акваторыя Касьпію павінна быць падзеленая на пяць розных частак паміж усімі краінамі
XS
SM
MD
LG