МАСКВА. Прэзыдэнт Азэрбайджану Гейдар Аліеў распачаў сёньня двухдзённы візыт у Маскву, у часе якога будзе абмеркаванае супрацоўніцтва паміж ягонай краінай і Расеяй у справе энэргетыкі.
Гейдар Аліеў і Уладзімер Пуцін ужо падпісалі дамову пра дэмаркацыю мяжы на багатым нафтай Касьпійскім моры. Між тым, сёньня Іран, выказаўся супраць любых двухбаковых пагадненьняў у гэтай справе і заявіў, што не прызнае іх. Тэгеран прапаноўвае падязліць рэсурсы Касьпію паміж усімі пяцьцю прыморскімі краінамі. Дагэтуль гэта не было зробленае.