Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:09 ]  У Славаччыне створаная ўрадавая кааліцыя


БРАТЫСЛАВА. Славацкі Дэмакратычы і Хрысьціянскі Зьвяз, які ўзначальвае прам’ер-міністар Мікулаш Дзурында, дамовіўся сёньня з трыма іншымі права-цэнтрысцкімі партыямі ў справе ўтварэньня ўраду. Партыя Дзурынды створыць урад рзам з Хрысьціянскімі дэмакратамі , Партыяй вугорскай кааліцыі, а таксама з рухам “Альянс новага грамадзяніна”. Кааліцыя гэтых чатырох партыяў будзе мець 78 мейсцаў са 150 ў славацкім парляманце. У выніку выбараў, найбольшую колькасьць галасоў атрымалў “Рух за дэмакратычную Славаччыну”, які ўзначальвае былы прам’ер-міністар Уладзімер Мэч’яр, аднак ніводная з партыяў, якія трапілі ў парлямант, не схацела ўтварыць зь ім кааліцыю.
XS
SM
MD
LG