Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:12 ]  Арабскія краіны супраць амэрыканскай атацы на Ірак


8) ЦН 40. Лёндан: Ўрады Баграйну, Кувэйту, Егіпту і Емэну супраціўляюцца магчымай ваеннай аперацыі ЗША супраць Іраку. Як паведамілі арабскія газэты , Багдад адкідае любую рэзалюцыю ААН, якая будзе адрозьнівацца ад ранейшага пагадненьня дасягнутага з генеральным сакратаром ААН Кофі Аннанам. Прэм’ер Баграйну, дзе знаходзіцца база 5-га Флоту ЗША, заявіў, што атака супраць Іраку ускладніць сытуацыю ва ўсім рэгіёне. Міністр абароны Кувэйту аль-Сабах заявіў, што перш чым краіна дазволіць амэрыканскім сілам скарыстаць свае базы, акцыю супраць Багдаду павінна санкцыянаваць ААН. Міністр замежных справаў Емэну аль-Курбі адзначыў, што арабскія краіны ў ніякім разе не павінны дапамагаць сілам ЗША у атацы на Ірак. Паводле егіпецкага міністра замежных справаў –Махэра, спроба з боку ЗША зьмяніць кіраўніцтва Іраку і палестынскай аўтаноміі пярэчаць ўласна амэрыканскім як і міжнародным прынцыпам.
XS
SM
MD
LG