Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:36 ]  Літва ўвядзе транзытныя візы для расейцаў


ВІЛЬНЯ Міністар замежных справаў Літвы Антонас Валёніс заявіў, што ягоная краіна плянуе ўвесьці візы для расейскіх грамадзянаў, якія будуць езьдзіць у Калінінградзкую вобласьць і назад на асноўную тэрыторыю Расеі. Паводле Валёніса, візы будуць уведзеныя зь першага студзеня наступнага году, але напачатку не спатрэбяцца тым расейскім грамадзянам, якія стала жывуць у Калінінградзкай вобласьці. Для іх віза спатрэбіцца з 1 ліпеня 2003 году. Літоўскі міністар таксама назваў “прымальнай” прапанову Эўрапейскай камісіі аб адмысловых транзытных дазволах для тых расейцаў, якім давядзецца часта езьдзіць у Калінінградзкую вобласьць і назад.
XS
SM
MD
LG