БАНЬЯ ЛУКА Нядаўна адбудаваны мячэт у сэрбскай частцы Босьніі сёньня ўначы быў зьнішчаны выбухам. Інфармацыі аб пацярпелых няма. Упершыню гэты мячэт быў зьнішчаны пачас вайны ў былой Югаславіі ў 1992-1995 гадох. Пасьляваенная Босьнія складаецца з Рэспублікі Сэрбскай і Мусульмана-Харвацкай Фэдэрацыі.