Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:25 ]  Цімашэнка патрабуе вызваліць украінскіх дэманстрантаў


КІЕЎ Адна зь лідэраў украінскай апазыцыі Юлія Цімашэнка запатрабавала сёньня вызваленьня дзесяцёх чалавек, якія былі арыштаваныя на гэтым тыдні падчас антыўрадавых пратэстаў. Дэманстранты патрабавалі адстаўкі ўкраінскага прэзыдэнта Леаніда Кучмы. Апазыцыя вінаваціць Кучму ў парушэньнях падчас выбараў, сувязях са злачынцамі і адсутнасьці рэформаў. У Кіеве ў пратэстах бралі ўдзел ня менш за 15 тысячаў чалавек. Амаль столькі ж выйшлі на вуліцы Львову.
XS
SM
MD
LG