ТБІЛІСІ Грузінскія улады адкідаюць абвінавачваньні з боку Расеі ў супрацоўніцтве з чачэнскімі ваяўнікамі. Прэсавы сакратар міністэрства ўнутраных справаў Грузіі Кахі Сіхарулідзэ назваў такія цьверджаньні “неабгрунтаванымі і безадказнымі”. Сёньня ж расейскі міністар абароны Сяргей Іваноў заявіў, што ягоная краіна гатовая нанесьці папераджальныя ўдары па грузінскай тэрыторыі. Падобную ж заяву пазьней зрабіў кіраўнік Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі Мікалай Патрушаў. Падрабязнасьці расейска-грузінскай канфрантацыі ў нашай далейшай праграме.