ВАШЫНГТОН. Канфэрэнцыя каталіцкіх біскупаў ЗША заклікала амэрыканскага прэзыдэнта Джорджа Буша выкарыстаць мэханізмы ААН дзеля ўціску на рэжым Садама Хусэйна. Канфэрэнцыя, якая аб’ядноўвае гіерархаў рыма-каталіцкай царквы ЗША выказалася супраць аднабаковай вайсковай апэрацыі амэрыканскага войска ў Іраку.