Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:13 ]  Грузія вінаваціць Расею ў правакацыі


ТБІЛІСІ. Кіраўнік грузінскай разьведкі зьвінаваціў сёньня Расею ў падрыхтоўцы правакацыі. Аўтандыл Ёселіані заявіў, што расейскія спэслужбы плянуюць заслаць у Панкіскую цясьніну на тэрыторыю Грузіі групу чачэнцаў, каб справакаваць баявыя дзеяньні. Расейская агенцыя “Інтэрфакс” паведаміла, што Міністэрства абароны і Фэдэральная служба бясьпекі Расеі абвяргаюць існаваньне такіх плянаў. Сёньня ж грузінскія службы бясьпекі сёньня арыштавалі 12 чачэнцаў падчас апэрацыі ў Панкіскай цясьніне. Таксама паведамляецца, што былі знойдзеныя склады са зброяй. Расейскі ўрад пагражае увесьці ўласныя войскі на тэрыторыю Грузіі, калі грузінскія ўлады ня спыняць дзеяньні чачэнскіх ваяўнікоў.
XS
SM
MD
LG