Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:54 ]  Эўракамісія прапануе транзытныя дазволы для расейцаў


БРУСЭЛЬ Кіраўнік Эўрапейскай камісіі Рамана Продзі сёньня прапанаваў увесьці адмысловыя транзытныя дазволы для тых расейскіх грамадзянаў, якім ў будучыні давядзецца часта падарожнічаць праз тэрыторыю Эўразьвязу ў Калінінградзкую вобласьць і назад на асноўную тэрыторыю Расеі. Гэтыя дазволы мусяць быць танныя ці бясплатныя. На думку Продзі, такая сыстэма не зашкодзіць сувэрэнітэту суседзяў Калініградзкай вобласьці, Літвы і Польшчы, якія маюць хуткім часам далучыцца да Эразьвязу. Продзі падкрэсьліў, што гэта таксама не запаволіць перамовы аб далучэньні Літвы ды Польшчы да Шэнгенскай бязьвізавай зоны. Бліжэйшым часам Кіраўнік Эўрапейскай камісіі мае даслаць ліст прэзыдэнту Расеі Ўладзімеру Пуціну з больш дэталёвымі прапановамі.
XS
SM
MD
LG