КАБУЛ. Афганскі лідар Хамід Карзаі ізноў заклікаў міжнародныя міратворцчыя сілы накіраваць жаўнераў у тыя раёны краіны, дзе абстаноўка застаецца напружанай. Аднак кіраўнік міжнародных сілаў бясьпекі, турэцкі палкоўнік Хілмі Акін Зарлу выказаўся супраць размяшчэньня міратворцаў па-за межамі Кабулу. Паводле ягоных словаў, дзеля гэтага патрэбныя дадатковыя сілы, аднак краіны, якія накіравалі міратворцаў у Кабул, пакуль ня хочуць павялічваць міжнародны кантынгент. Між тым сёньня на ўсходзе Афганістану былі абстраляныя дзьве амэрыканскія вайсковыя базы. Ніхто не пацярпеў. А ў Джэлалабадзе пад ракетны абстрэл трапіла прадстаўніцтва Дзіцячага Фонду ААН. Паранены ахоўнік.