Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:15 ]  Паўночная Карэя працягне ядзерны мараторый


П’ЁНЬЯН. Паўночнакарэйскі лідэр Кім Ір Джон заявіў пасьля перамоваў з прэм’ер-міністрам Японіі, што ягоная краіна працягне мараторый на ядзерныя выпрабаваньні, які мусіў скончыцца ў наступным годзе. Ён таксама адзначыў, што Паўночная Карэя гатовая разьвіваць дыялёг са Злучанымі Штатамі Амэрыкі. Перамовы спадара Кіма зь японскім прэм’ер-міністрам Юнігіра Кайзумі былі першай у гісторыі сустрэчай лідэраў Японіі і Паўночнай Карэі. Паўночнакарэйскі лідэр прызнаў, што ў 70-я і 80-я гады мінулага стагодзьдзя спэцслужбы ягонай краіны скралі 11 японскіх грамадзянаў. Чацьвёра зь іх яшчэ жывыя, і спадар Кім паабяцаў вярнуць іх на Радзіму. Лідэры Японіі і Паўночнай Карэі дамовіліся ў будучыні працягнуць перамовы, каб палепшыць стасункі паміж дзьвюма краінамі. Сёньня спадар Кайзумі вярнуўся у Японію.
XS
SM
MD
LG