Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:14 ]  Ваенная апэрацыя ў Грузіі


ТБІЛІСІ. Сёньня прэзыдэнт Грузіі Эдуард Шаварнаддзе загадаў правесьці ваенную апэрацыю з мэтай ачысьціць Панкіскую цясьніну ад груповак чачэнскіх незалежнікаў і тэрарыстаў. Шаварнаддзе сказаў, што грузінскім вайскоўцам дапамагаюць адмыслоўцы з Расеі і ЗША. Ён сказаў, што кансультаваўся на конт гэтай апэрацыі з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам у гэтыя выхадныя. Прэзыдэнт Грузіі Эдуард Шаварнаддзе сказаў, што 13 чачэнцаў, затрыманых у мінулым месяцы ў раёне грузінска-расейскай мяжы, будуць перададзеныя Расеі. Пры гэтым ён не падаў канкрэтнай даты, аднак сказаў, што затрыманыя павінны спачатку прайсьці пэўныя законныя працэдуры. Чачэнцы былі затрыманыя на тэрыторыі Панкіскай цясьніны пасьля атакі, у выніку якой загінулі некалькі расейскіх вайскоўцаў.
XS
SM
MD
LG