Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:12 ]  Паведамленьні пра атакі базаў ЗША ў Афганістане -- супярэчлівыя


КАБУЛ. З Афганістану прыходзяць супярэчлівыя паведамленьні пра ракетныя атакі супраць сілаў Злучаных Штатаў недалёка ад места Хост. Прадстаўнік адміністрацыі Хосту сказаў, што ракеты выбухнулі недалёка ад базы ЗША. Афганскае прэсавае агэнства з сядзібай у Пакістане паведамляе пра іншыя бамбаваньні аб’ектаў ЗША ў рэгіёне. Пра ахвяры не паведамляецца. Прадстаўнік вайсковых сілаў Афганістану сказаў нашаму радыё, што ў ваколіцах Хосту не было ніякіх атакаў.
XS
SM
MD
LG