СЫНГАПУР. Сёньня ў Сынгапуры арыштаваныя 21 чалавек, якіх абвінавачваюць у сувязях з тэрарыстычнай арганізацыяй Аль-Кайда. Паводле міністэрства ўнутраных справаў, 19 зь іх належаць да групоўкі Джамах Іслямік, якая плянавала атакі на аб’екты ЗША ў Сынгапуры. Раней, у гэтай справе былі ўжо арыштаваныя 13 асобаў. Пасьля апошніх арыштаў прадстаўнікі ўладаў заявілі, што Джамах Іслямік больш не ўяўляе сабой непазьбежнай пагрозы.