Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:22 ]  Згодна апытаньню, ірляндцы больш схільныя падтрымаць пашырэньне Эўразьвязу


ЦН 71. ДУБЛІН. Згодна сёньняшняму апытаньню, ірляндзцы гатовыя падтрымаць Дагавор з Ніццы, які мае ключавое значэньне для пашырэньня Эўразьвязу на Ўсход. 37% адсоткаў апытаных выказаліся ў падтрымку дагавору, а 19% супраць. Гэта значыць, што прыблізна траціна яшчэ ня вызначылася, як будзе галасаваць, а палова зь іх заяўляе, што слаба разумее сутнасьць пытаньня. Дата рэфэрэндуму ў Ірляндыі ў справе Дагавору з Ніцы яшчэ не прызначаная, але мяркуецца, што ён адбудзецца ў кастрычніку. Летась, ірляндцы адкінулі дагавор. Прадстаўнікі Брусэлю перасьцерагаюць, што яшчэ адно “не” з боку ірляндцаў можа заблякаваць пашырэньне Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG