ЦН 69. СРЫНАГАР. КАШМІР. Сёньня ў Кашміры адбыўся замах на індыйскага міністра турызму Сакіну Іту. Міністр, які праводзіў перадвыбарчую кампанію ў правінцыі не пацярпеў, аднак двое людзей, афіцэр паліцыі і адна цывільная асоба-загінулі. Канвой міністра наехаў на міну і затым быў абстраляны, праўдападобна іслямскімі экстрэмістамі. Паводле паліцыі, адказнасьць за замах узялап на сябе іслямскай групоўка Лашка-э-Джабар. Мусульманскія экстрэмісты пагражаюць забіць кожнага, хто возьме ўдзел у чатырох-этапных выбарах якія пачынаюцца заўтра. На мінулым тыдні ў Кашміры быў забіты міністр юстыцыі. Са жніўня ў правінцыі загінулі агулам 24 палітычныя актывісты.