Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 13:32 ]  Велікабрытанія: Гусэйн мусіць адмовіцца ад зброі масавага зьнішчэньня


ЦН 45. ЛЁНДАН. Міністр замежных справаў Велікабрытаніі Джэк Строў заявіў, што Саддам Гусэйн мусіць пазбыцца зброі масавага зьнішчэньня, інакш яму пагражае адхіленьне ад ўлады. Міністр паведаміў, што 24 верасьня Лёндан мае намер апублікаваць усю – вядомую інфармацыю пра ірацкія праграмы ў галіне хімічнай, біялягічнай і ядзернай зброі. ЗША і Велікабрытанія націскаюць на ААН, каб яна прымусіла Багдад выканаць усе ранейшыя рэзалюцыі ААН. Абедзьве краіны пагражаюць ваенныымі дзееньнямі супраць Іраку нават бяз санкцыі Аб’еднаных Нацыяў. Сёньня віцэ-прэзыдэнт Іраку Тага Рамазін перасьцярог, што атака на Ірак будзе атакай супраць усіх арабскіх краінаў.
XS
SM
MD
LG