КЭМП-ДЭЙВІД. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш сёньня паўтарыў свой погляд, што ААН страціць усю сваю вагу, калі ня здолее прымусіць Ірак выканаць рэзалюцыі Рады Бясьпекі ААН і дапусьціць у краіну міжнародных інспэктароў у справе ўзбраеньняў. Буш нагадаў, што прэзыдэнт Іраку Садам Хусэйн парушыў рэзалюцыі ААН 16 разоў. Паводле Буша, у ААН цяпер ёсьць шанец пацьвердзіць сваю вагу. Ён паўтарыў абяцаньне, што Злучаныя Штаты распачнуць ваенную акцыю супраць Іраку нават калі ААН застанецца ў баку.