Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:06 ]  Ёрг Гайдэр адмовіўся ад барацьбы


ВЕНА. Аўстрыйскі палітык Ёрг Гайдэр адмовіўся сёньня ад барацьбы за месца кіраўніка праварадыкальнай Партыі Свабоды. У адмысловай заяве Гайдэр прызнаўся, што ягоная палітыка сутыкнулася з занадта моцнай унутрыпартыйнай апазыцыяй. Тры дні таму ён пагадзіўся на вылучэньне сваёй кандыдатуры, спадзеючыся вярнуць давер грамадзянаў да Партыі Свабоды ў пытаньнях зьніжэньня падаткаў, абмежаваньня іміграцыі і больш асьцярожнага падыходу да пашырэньня Эўрапейскага Зьвязу.
XS
SM
MD
LG