Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:24 ]  Прэзыдэнт Афнагістану просіць павілічэньня міратворчых сілаў


ААН. Спробы прэзыдэнта Афганістану Хаміда Карзаі пераканаць міжнародную супольнасьць у неабходнасьці пашырэньня колькасьці жаўнераў міжнародных міратворчых сілаў у ягонай краіне, пакуль не прыявялі да посьпеху. Карзаі і Гэнэральны сакратар ААН Кофі Анан сустракаліся з прадстаўнікамі 6-ці краінаў-суседзяў Афганістану, а таксама Расеі, ЗША і некаторых эўрапэйскіх краінаў. Паводле афганскага прэзыдэнта, замежныя дыпляматы разумеюць неабходнасьць пашырэньня міратворчага кантынгенту, аднак канкрэтных абяцаньняў у гэтай справе пакуль не было.
XS
SM
MD
LG