Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:11 ]  Лідэры заходніх краінаў віталі прамову прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша ў ААН


Буш заклікаў спынціь магчымасьць стварэньня Багдадам зброі масавага зьнішчэньня. Аднак, ваенныя дзеяньні супраць Іраку, паводле Буша, могуць адбыцца толькі пры падтрымцы Рады Бясьпекі. Прэмьер міністар Даніі, якая старшынюе ў Эўрапейскім Зьвязе, Фо Расмусэн сёньня заявіў, што Ірак павінен неадкладна і цалкам выканаць рэзалюцыю ААН і аднавіць супрацоўніцтва зь ваеннай інспэкцыяй. Тым часам Джордж Буш сёньня заявіў, што ён сумняваецца ў тым, што Садам Гусэйн пойдзе насустрач патрабаваньням ЗША. “Я вельмі сумняваюся, што ён выканае нашыя патрабаваньні. Я спадзяюся на гэта, але вельмі сумняваюся. Прычына маіх сумневаў у тым, што ён меў 11 гадоў, каб выканаць гэтыя патрабаваньні. 11 доўгіх гадоў ён пастаянна гаварыў Злучаным Штатам і сьвету, што яму ўсё адно”. Дзяржаўны сакратар ЗША Колін паўэл заявіў сёньня, што Рада бясьпекі ААН павінна прыняць вельмі жорсткую рэзалюцыю адносна Іраку. Пры гэтым Багдад, паводле Паўэла, мусіць назваць дакладную дату вяртаньня туды ваенных інспэктараў. На ягоную думку, калі Ірак гэтага ня зробіць, ён тым самым праігнаруе рэзалюцыю
XS
SM
MD
LG