Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:06 ]  Лідэры заходніх краінаў віталі ўчорашнюю прамову прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша


Лідэры заходніх краінаў віталі ўчорашнюю прамову прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша ў Арганізацыі аб’яднаных нацыў у Ню-Ёрку, які заклікаў спынціь магчымасьць стварэньня Багдадам зброі масавага зьнішчэньня. Аднак, ваенныя дзеяньні супраць Іраку, паводле буша, могуць аджбыцца толькі пры падтрымцы Рады Бясьпекі. Прэмьер міністар Даніі, якая старшынюе ў Эўрапейскім Зьвязе, Фо Расмусэн заявіў, што Ірак павінен неадкалдана і цалкам выканаць рэзалюцыю ААн і аднавіць супрацоўніцтва зь ваеннай інспэкцыяй ААН. У заяве ад імя Эўрапейскага Зьвязу гаворыцца, што выступ Буша стаўся важным і ясным пасланьнем аб тым, што ЗША шукаюць міжнароднай падтрымкі ў дзеяньнях супраць Іраку.
XS
SM
MD
LG