Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:18 ]  Анан: апэрацыя супраць Іраку толькі са згоды ААН


ААН. Як стала вядома, генеральны сакратар Арганізацыі Аб’яднаных нацыяў Кофі Анан зьвернецца сёньня да удзельнікаў Генеральнай асамблеіі з заявай, што вайсковая акцыя супраць Іраку магчымая толькі з санкцыяў ААН. Пасьля Анана заплянаваны кароткі выступ Прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша, які мае намер абгрунтаваць неабходнасьць вайсковай акцыі супраць Іраку. Між тым Рада Бясьпекі ААН заклікала сёньня ўсе краіны ісьці наперад ў справе барадзьбы з тэрарызмам ды ўзмацніць кааліцыю, якая склалася пасьля 11 верасьня. У звароце Рады Бясьпекі гаворыцца, што затрымка тэрарыстаў і суд над імі з’яўляецца абавязкам краінаў-сябраў ААН.
XS
SM
MD
LG