БАГДАД. Віцэ-прэм’ер ірацкага ўраду Тарык Азіз сёньня даслаў ліст былому міністру юстыцыі ЗША Рамсі Кларку. У лісьце Азіз выказаў свае спачуваньні ахвярам тэрарыстычнага нападу. Тарык Азіз адначасова зьвярнуў увагу на, як ён выказаўся,"ірацкіх ахвяраў працяглых санкцыяў ды агрэсіі".
Рамсі Кларк вядомы сваім апазыцыйным стаўленьнем да амэрыканскай палітыкі ў дачыненьні да Іраку і ўвядзеньня санкцыяў супраць гэтае краіны.