Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:37 ]  Палестынскі ўрад пайшоў у адстаўку


(Рамала: ) Кабінэт міністраў палестынскага кіраўніка Ясіра Арафата ў складзе 21 чалавека падаў сёньня ў адстаўку. Арафат прыняў адстаўку і цяпер мае прызначыць кабінэт у новым складзе цягам 14 дзён. Арафат зрабіў перастаноўкі ў сваім урадзе сёлета ў траўні пад ціскам міжнароднай супольнасьці. Гэта разглядалася як неабходны крок да стварэньня палестынскай дзяржавы. Аднак, многія дэпутаты заканадаўчага воргану палестынскай аўтаноміі былі незадаволеныя складам кабінэту ды абвінавчвалі яго ў неэфектыўнасьці й карумпаванасьці. Сёньня раней Арафат прызначыў прэзыдэнцкія і пардямэнцкія выбары ў аўтаноміі на 20 студзеня наступнага году. Да гэтага часу будзе дзейнічаць пераходны ўрад, створаны Арафатам
XS
SM
MD
LG