Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:42 ]  "Фатах" Ясіра Арафата выступіць супраць тэрарэстычных замахаў


РАМАЛА. Групоўка “Фатах”, якой кіруе палестынскі лідар Ясір Арафат, падрыхтавала “прынцыповы” праект дакумэнту, у якім заклікае спыніць тэрарэстычныя замахі супраць ізраільскіх цывільных асобаў. Але адзін з галоўных кіраўнікоў “Фатаху” Гусэйн Аль-Шэйх адзначыў, што некаторыя сябры групоўкі маюць заўвагі да праекту і дзеля выпрацоўкі канчатковага варыянту дакумэнту трэба правесьці “унутраную дыскусію”. Гэты дакумэнт рыхтуецца дзеля перамоваў з Эўрапэйскім Зьвязам. Эўразьвяз хоча спыненьня тэрарэстычных замахаў, аднак, як сказаў Гусэйн Аль-Шэйх, палестынцы патрабуюць гарантыяў, што ў адказ ізраільскі бок спыніць забойствы палістынскіх цывільных асобаў. Кіраўнік замежнай палітыкі Эўразьвязу Гаў’ер Саляна сёньня вітаў паўстаньне дакумэнту, падрыхтаванага сябрамі “Фатаху”.
XS
SM
MD
LG