КАБУЛ. Паведамляецца, што ўрадавае войска Афганістану адбіла наступ аддзелаў Падшы Хана Задрана на места Хост. Прадстаўнік губэрнатара аднайменнай правінцыі сказаў, што сілы Задрана адыйшлі ў горы пасьля таго, як у нядзелю Хост быў заняты ўрадавым войскам. Урад прэзыдэнта Карзая не прызнае Задрана кіраўніком правінцыі. Тым часам сёньня задран заявіў, што ягоныя сілы атачылі Хост і працягваюць баі. Паводле мясцовых уладаў, аддзелы Задрана невялікія і ўрадавыя сілы спадзяюцца неўзабаве арыштаваць паўстанца.