ТЫРАНА. Сёньня ў Тыране, пры пасярэдніцтве кіраўніка місыі ААН у Косаве Міхаэля Штайнэра, Альбанія і Косава падпісалі пагадненьне пра пашырэньне супрацоўніцтва ў барацьбе з кантрабандай і арганізаванай злачыннасьцю. Чакаецца, што Штайнэр замацуе сваім подпісам і дамову пра скасаваньне мытных падаткаў на праезд аўтатранспарту праз альбанска-косаўскую мяжу.