НЮ-ЁРК. Сёньня ў Ню-Ёрку пачынаецца 57-я Гэнэральная Асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. Асамблея пачнецца на два тыдні раней звычайнага тэрміну, бо у сераду яе удзельнікі хочуць ушанаваць памяць ахвяраў тэрарэстычных замахаў 11 верасьня. Двухтыднёвыя дэбаты, у часе якіх выступяць прэзыдэнты, прам’ер-міністры ды міністры замежных справаў краінаў сьвету, пачнуцца ў чацьвер. Чакаецца, што ўгэты дзень прэзыдэнт ЗША Джордж Буш паспрабуе здабыць міжнародную падтрымку ў справе вайсковага нападу на Ірак.