ЛЁНДАН. Прам’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэйр ізноў выказаўся на карысьць рашучых захадаў міжнароднай супольнасьці супраць рэжыму Садама Гусэйна. Гэта стала вядома з тэксту прамовы, з якой Блэйр выступіць у часе сёньняшняй прафсаюзнай канфэрэнцыі ў Лёндане. Тэкст выступу атрымалі напрэдадні брытансікя газэты.У прамове падкрэсьліваецца, што Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў павінна рашуча запатрабаваць ад Багдаду дазволіць інспэктаваньне сваіх вайсковых аб’ектаў праз міжнародных назіральнікаў. У выпадку адмовы, паводле Блэйра, трэба выкарыстаць сілу. Між тым прадстаўнікі Белага Дому заяўляюць, што ў сьвеце ўзрастае падтрымка дзеля намаганьняў Вашынгтону зьліквідаваць ірацкую пагрозу.