Варшава.Сёньня тут пачынаецца дзесяцідзённая канфэрэнцыя АБСЭ на тэму – міжнародная антытэрарыстычная кампанія і захаваньне правоў чалавека. Паводле старшыні аргкамітэту Іенса Гагена Эшэнэхэра ўлады шэрагу краінаў , у прыватнасьці, дзяржаваў Цэнтральнай Азіі выкарыстоўваюць лёзунг замаганьня з тэрарызмам для перасьледу іншадумцаў.
Сярод тэмаў канфэрэнцыі – умацаваньне дэмакратычных інстытутаў, пашырэньне свабоды слова і сумленьня ў краінах-сябрах АБСЭ. У працы канфэрэнцыі бярэ ўдзел афіцыйная дэлегацыя Беларусі.