Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:31 ]  Канцлер Аўстрыі заклікаў да правядзеньня датэрміновых выбараў


Вена. Канцлер Аўстрыі Вольфганг Шысэль заклікаў да правядзеньня датэрміновых парляманцкіх выбараў. Ён прапануе распусьціць парлямант ўжо 19 верасьня і правесьці выбары напрыканцы лістапада. Прычына гэтай прапановы – урадавы крызыс. У апошнія дні са складу ўраду выйшлі тры міністры -прадстаўнікі ўльтраправай Партыі свабоды. Яны абвесьцілі аб сыходзе пасьля таго, як атрымалі паразу ва ўнутрыпартыйнай спрэчцы з прыхільнікамі былога лідэра партыі Ёрга Гайдэра. Рознагалосьсьсі сярод аўстрыйскіх ультраправых тычацца падатковай рэформы і перспэктаваў пашырэньня Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG