НЕПАЛ. На захадзе краіны ў выніку нападу мааісцкіх паўстанцаў былі забітыя 60 паліцэйскіх і вайскоўцаў. У нападзе ўзялі ўдзел каля 4 тысячаў паўстанцаў. З 1996 году мааісты вядуць у Непале ўзброеную барацьбу за зьвяржэньне манархіі і ўсталяваньне камуністычнага ладу. У баях загінулі ня меньш як 5 тысячаў чалавек.