Кабул.На ўсходзе Афганістану аднавіліся баі паміж урадавымі войскамі і сіламі палявога камандзіра Пашахона Задрона. Злучэньні Задрона пачалі контрнаступ на горад Гост, зь якога былі выбітыя на мінулым тыдні. Учора ў баях за Гост загінулі 15 чалавек, каля 50 былі параненыя. Сёлета Задрон быў адпраўлены ў адстаўку з пасады губэрнатара правінцыі Пакція. Зараз ён не прызнае ўладу кіраўніка Афганістану Гаміда Карзая.