АБЭРДЭН. Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Тоні Блэр заявіў, што ЗША і ягоная краіна спрабуюць заручыцца міжнароднай падтрымкай для ваеннай аперацыі супраць Іраку. Блэр, які правёў перамовы з прэзыдэнтам ЗША Бушам лічыць, што ірацкі рэжым пагражае міжнароднай бясьпецы. Аднак шэраг эўрапэйскіх лідараў супраціўляецца ваеннай аперацыі супраць Багдаду і лічаць, што канфлікт павінен быць урэгуляваны дыпляматычнымі захадамі з боку ААН. Такую думку ў прыватнасьці выказаў каардынатар зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Хаўер Саляна. Супраць магчымай ваеннай аперацыі ў Іраку выказаліся таксама лідары Нямеччыны, Бэльгіі й Грэцыі.