Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:29 ]  Пытаньне аб сумеснай расейска-грузінскай вайсковай апэрацыі не абмяркоўваліся


ТБІЛІСІ. Міністар унутраных справаў Грузіі Коба Нарчэмашвілі абвергнуў паведамленьні, што ён дамовіўся са сваім расейскім калегам Барысам Грызловым пра сумесную анты-тэрарэстычную апэрацыю ў Панкіскай цясьніне. Прамаўляючы ў часе прэсавай канфэрэнцыі ў Тбілісі, Нарчэмашвілі паведаміў, што пытаньне сумеснай вайсковай апэрацыі ў часе сустрэчы з Грызловым увогуле не абмяркоўвалася. Расея заяўляе, што чачэнскія незалежнікі выкарыстоўваюць Панкіскую цясьніну, якая мяжуе з Чачнёй, ў якасьці пляцдарму для нападаў на расейскае войска. Масква прапанавала Тбілісі разам выпхнуць чачэнцаў з цясьніны. Аднак Грузія накіравала ў цясьніну сваіх жаўнераў ды запэўніла, што дасьледуе сітуацыю ў рэгіёне самастойна.
XS
SM
MD
LG